Жыццё калектыву > Прафсаюз > Навiны

Уручэнне Ордэна МаціRSS

Уручэнне Ордэна Маці
03 верасня 2022 — 14:00
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 267 аб узнагароджанні ордэнам Маці. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей.
 
3 верасня 2022 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Гродна, чатыром мамам намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алег Міхальчанка ўручыў Ордэн Маці.
 
Адна з узнагароджаных маці - жонка члена прафсаюза Першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Гроднажылбуд" Саўко Н.П.
 
Старшыня пяршоўкі Іван Іванавіч Гайко выказаў словы падзякі сям'і Саўко словамі: «У такі няпросты час не кожны вырашаецца нарадзіць больш за двух дзяцей, таму шматдзетныя бацькі заслугоўваюць асаблівай павагі. Сёння ім хочацца выказаць словы падзякі за іх працу, якую яны ўклалі ў выхаванне сваіх дзяцей, за смеласць і мужнасць, і пажадаць ім заставацца заўсёды маладымі і шчаслівымі. А іх дзеці няхай іх заўсёды толькі цешаць» і ўручыў памятны падарунак.
Назад
© ААТ «Гроднажылбуд», 2024. Ўсе правы абаронены.