Прадукцыя i паслугi

Завод буйнапанэльнага домабудавання

Завод буйнапанэльнага домабудавання ААТ «Гроднажылбуд» спецыялізуецца на вырабе бетонных і жалезабетонных вырабаў для будаўніцтва буйнапанэльных жылых дамоў мадэрнізаванай серыі 90, дамоў павышанай паверхавасці, двухпавярховых мансардных дамоў сядзібнага тыпу.

У склад завода буйнапанэльнага домабудавання ААТ «Гроднажылбуд» уваходзяць два фармовачныя цэхі, транспартна – сыравінны цэх з участкам па вытворчасці керамічнай цэглы, арматурны цэх, цэх металаканструкцый, цэх камплектацыі (склады гатовай прадукцыі) і дапаможныя ўчасткі і падраздзяленні.

Формавальны цэх №1 (год уводу – 1963) выпускае пліты перакрыццяў, унутраныя сценавыя панэлі і пліты лоджый у касетных устаноўках.

Формавальны цэх №2 (год уводу – 1975, 1981) вырабляе трохслаёвыя вонкавыя сценавыя панэлі паверхаў, цокаля і гарышча, пліты перакрыццяў, элементы ўваходаў і смеццеправодаў, унутраныя сценавыя панэлі цокаля пакрыццяў рабрыстыя, даборныя элементы канвеерным і агрэгатна-струменевым спосабам.

Асаблівасцю трохслаёвых вонкавых сценавых панэляў з'яўляецца канструкцыя тыпу «сэндвіч» на гнуткіх шклопластыкавых звязках з сярэднім пластом з пенапалістырольнага ўцяпляльніка, якая мае высокі каэфіцыент тэрмічнага супраціву цеплаперадачы, што адпавядае сучасным патрабаванням па эканоміі цеплавой энергіі.

У цэху наладжаны выпуск элементаў добраўпарадкавання метадам паўсухога вібрапрэсавання на бетонафармавальнай машыне Mulimat RH 500-3.

У 2015 годзе запушчана ў эксплуатацыю тэхналагічная лінія па вытворчасці пліт перакрыццяў фірмы «EBAWE» Германія.

Арматурны цэх у поўным аб'ёме забяспечвае цэхі па вытворчасць жалезабетонных канструкцый і будаўнічыя ўчасткі арматурнымі і закладнымі вырабамі. У студзені 2015 года з мэтай паляпшэння якасці і памяншэння працавыдаткаў набыта аўтаматычная лінія для зваркі арматурных сетак фірмы «EBAWE» Германія.

Цэх металаканструкцый утвораны ў 1993 годзе. За гэты прамежак часу цэх металаканструкцый развіваўся толькі са станоўчай дынамікай. Дынамічнасць развіцця адлюстроўваецца ў стварэнні новых участкаў, здольных вырабляць і камплектаваць вырабы і нарыхтоўкі для ўсіх будаўніча-мантажных участкаў:

  • участак сантэхнічных нарыхтовак у поўнай меры забяспечвае будаўнічыя ўчасткі і аб'екты належнай камплектацыяй;
  • участак вырабу формаў дасягнуў узроўню высакаякаснага вырабу формаў для ЖБВіК, а таксама нестандартнага абсталявання;
  • участак вытворчасці чарапіцы, які мае сучаснае абсталяванне, мае магчымасць вырабляць металадахоўку рознай канфігурацыі і мае дастаткова высокі хуткасны рэсурс;
  • участак вытворчасці вентыляцыі, аснашчаны сучасным і высокапрадукцыйным абсталяваннем, забяспечвае СМУ камплектацыяй вентыляцыйнага абсталявання, якое адпавядае ўсім нормам і патрабаванням.

У цэху ёсць шырокі парк станкоў па апрацоўцы металу.

Асноўнай задачай таварна-сыравіннага цэха з'яўляецца перапрацоўка жвірова-пяшчанай сумесі ў кар'еры і падрыхтоўка пяску і жвіру для бетонных сумесяў, забеспячэнне бетоннымі сумесямі цэха па вытворчасці жалезабетонных канструкцый і будаўнічыя ўчасткі. На трох наяўных бетоназмяшальных вузлах ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма кіравання "Бетон-IPC"; для падрыхтоўкі сумесяў.

 

Магутнасць завода дазваляе выпускаць 200 тыс. метраў квадратных жылля ў год, што складае каля 3,2 тысячы кватэр.

Акрамя таго, на заводзе вырабляецца шырокая наменклатура вырабаў:

  • тратуарная плітка;
  • дарожны і тратуарны бардзюр;
  • цэгла керамічная;
  • пліты пенапалістырольныя;
  • кольцы студняў каналізацыі;
  • металачарпіца;
  • металаканструкцыі рознай ступені складанасці.

© ААТ «Гроднажылбуд», 2024. Ўсе правы абаронены.