Жыццё калектыву > Прафсаюз > Навiны

Навучанне грамадскіх інспектараў па ахове працыRSS

Навучанне грамадскіх інспектараў па ахове працы
10 верасня 2022 — 08:00
Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй ААТ "Гроднажылбуд" праводзіцца вялікая работа па прафілактыцы траўматызму, развіццю і павышэнню эфектыўнасці грамадскага кантролю за стварэннем здаровых і бяспечных умоў працы працуючых.
 
Перад тым як абраць грамадскіх інспектараў па ахове працы праводзіцца сур'ёзная праца. Падбіраюцца пісьменныя працаўнікі, якія карыстаюцца павагай у калектыве.
 
З мэтай павышэння іх ведаў 10 верасня 2022 года першаснай прафсаюзнай арганізацыяй ААТ «Гроднажылбуд» з прыцягненнем спецыялістаў Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны ўніверсітэт "МІПСА" было арганізавана навучанне для грамадскіх інспектараў па ахове працы па праграме: "Актуальныя пытанні захаваннем заканадаўства аб ахове працы"
 
37 грамадскіх інспектараў па ахове працы з ААТ "Гроднажылбуд" у гэты дзень прайшлі навучанне.
 
У навучанні прынялі ўдзел:
 
Гайко Іван Іванавіч - старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Гроднажылбуд", Грушаўская Юлія Генрыхаўна - загадчык аддзела арганізацыйнай работы першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Гроднажылбуд", Бузун Святлана Іванаўна - інжынер аховы працы і вытворчага кантролю ААТ "Гроднажылбуд" , Гаравенка Дзмітрый Паўлавіч - галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, Баброўнік Лілія Іванаўна - загадчык Гродзенскага вучэбна-метадычнага сектара вучэбна-метадычнага цэнтра прафсаюзаў ІПКіП МУ "МІПСА", кандыдат педагагічных навук.
 
У рамках навучання разглядаліся такія важныя пытанні, як:
 
  • грамадскі кантроль за выкананне заканадаўства аб працы;
  • аб мерапрыемствах, накіраваных на папярэджанне вытворчага траўматызму;
  • нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць ажыццяўленне прафсаюзамі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы;
У канцы навучання грамадскімі інспектарамі былі зададзены пытанні лектарам, на ўсе пытанні былі атрыманы адказы.
 
У завяршэнні навучання слухачам быў прадэманстраваны відэаролік аб няшчасных выпадках на вытворчасці.
 
Атрыманыя веды і відэаролік дапамогуць прафсаюзным актывістам аказваць больш эфектыўную дапамогу ва ўхіленні парушэнняў у галіне аховы працы.
Назад
© ААТ «Гроднажылбуд», 2024. Ўсе правы абаронены.