22 чэрвеня 2022 — 10:51
22 чэрвеня
у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем у памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Прадстаўнікі Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» на чале з рэктарам Юрыем Кавалёнкам усклалі кветкі да манумента «Брама памяці» і ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У гэты дзень тысячы людзей успамінаюць аб усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод, усіх, хто коштам свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы.
У гэтым мерапрыемстве браў удзел старшыня Першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Гроднажылбуд" Іван Іванавіч Гайко.